16 красавіка 2026 года ў дыстанцыйным фармаце прайшла кансультацыя для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце. Сустрэча была прысвечана пытанням арганізацыйнага і метадычнага суправаджэння мерапрыемстваў у рамках 40-годдзя з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Мулерава І. К., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», акцэнтавала ўвагу на значнасці падобных ініцыятыў для фарміравання грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і экалагічнай культуры ў школьнікаў.
Мяркулава В. М., начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», прапанавала калегам розныя варыянты арганізацыі мерапрыемстваў, а таксама парэкамендавала пералік тэматычных фільмаў і літаратурных крыніц для выкарыстання ў працы.
Падобныя сустрэчы забяспечваюць аператыўную метадычную падтрымку педагогаў рэгіёну, дазваляюць распаўсюджваць эфектыўныя практыкі і спрыяюць павышэнню іх прафесійнага ўзроўню.
Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «МДАІРА»




