Сям’я ў цэнтры ўвагі

16 мая 2025 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сям’і, прайшла сустрэча з Дубанос Юліяй Андрэеўнай, шматдзетнай мамай, сям’я якой стала фіналістам рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года – 2024”.

Юлія Андрэеўна – прыклад клопату і ўвагі да сваіх блізкіх і навакольным. На сустрэчы звярнулі ўвагу на тое, як важна ствараць атмасферу падтрымкі і любові ў сям’і. Моцныя сямейныя повязі дапамагаюць дзіцяці развівацца як асобы. Варта адзначыць, што сям’я Дубанос актыўна ўдзельнічае ў жыцці горада і ініцыюе розныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў.

Сустрэча стала сапраўды натхняльнай!

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”