Электронны зварот

ПАРАДАК ПАДАЧЫ І РАЗГЛЯДУ ЭЛЕКТРОННЫХ ЗВАРОТАЎ

Электронны зварот падаецца ва ўстанову адукацыі «МДАІРА» шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі «МДАІРА» ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт http://www.mogileviro.by. Электронныя звароты, накіраваныя іншымі спосабамі, не падлягаюць прыёму і рэгістрацыі.

Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка ці іншых асоб, за выключэннем тых, якія змяшчаюцца ў звароце, заяўніку прапануецца звярнуцца з вусным або пісьмовым зваротам.

Электронныя звароты, якія паступілі ва ўстанову адукацыі «МДАІРА», падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пісьмовыя (электронныя) звароты павінны быць разгледжаны не пазней чым за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней чым за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

 

ВЫПАДКІ, КАЛІ ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ НЕ РАЗГЛЯДАЮЦЦА ПА СУТНАСЦІ:
— электронны зварот не адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да электронных зваротаў (гл. ніжэй патрабаванні, што прад’яўляюцца да электронных зваротаў);
— да электронных зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, не прыкладаюцца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
— а таксама ў выпадках, устаноўленых для пісьмовых зваротаў:
звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

ПАТРАБАВАННІ, ШТО ПРАД’ЯЎЛЯЮЦЦА ДА ЭЛЕКТРОННЫХ ЗВАРОТАЎ
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
— найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
— прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месцазнаходжанне);
— выклад сутнасці звароту;
— адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
— найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
— поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месцазнаходжанне; выклад сутнасці звароту;
— прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты; адрас электроннай пошты заяўніка.

Да электронных зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

АБ ПРАДСТАЎЛЕННІ ДАДАТКОВЫХ ДАКУМЕНТАЎ І (АБО) ЗВЕСТАК

Дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя  для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах) неабходна прадстаўляць у форме файлаў, якія прымацоўваюцца да электроннага звароту.

ДАПУШЧАЛЬНЫЯ ФАРМАТЫ ФАЙЛАЎ, ШТО ПРЫМАЦОЎВАЮЦЦА ДА ЭЛЕКТРОННАГА ЗВАРОТУ

Дапушчальнымі фарматамі  дакументаў і (або) звестак у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах   з’яўляюцца: Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай(DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

АДКЛІКАННЕ ЭЛЕКТРОННАГА ЗВАРОТУ

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду па сутнасці. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы ва ўстанову адукацыі «МДАІРА» або напраўлення заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот (шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт).

АБСКАРДЖАННЕ АДКАЗУ НА ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ АБО РАШЭННЕ АБ ПАКІДАННІ ЯГО БЕЗ РАЗГЛЯДУ ПА СУТНАСЦІ

Заяўнік мае права абскардзіць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці. Адказ установы адукацыі «МДАІРА» на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

АДКАЗЫ НА ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ

Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах, за выключэннем выпадкаў:
— заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
— у электронным звароце зазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).

У названых выпадках на электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні).

У выпадку, калі электронныя звароты ад розных заяўнікаў маюць аналагічны змест і масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні рэктара ўстановы адукацыі «МДАІРА» або асобы, ўпаўнаважанаай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.