20 лістапада 2025 года ўстанова адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” стала пляцоўкай для семінара-панарамы педагагічнага вопыту “Тыдзень беларускай мовы: ідэі, магчымасці, парады”, арганізаванай для метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікоў вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі вырашалі наступныя задачы:
- разгледзелі асаблівасці планавання Тыдня беларускай мовы, акцэнтавалі ўвагу на важнасці падбору разнастайных формаў работы, прыдатных для вучняў усіх узроставых груп;
- педагогі з Глускага, Горацкага, Кіраўскага і Слаўгарадскага раёнаў падзяліліся ўласнымі напрацоўкамі і найлепшымі практыкамі па арганізацыі мерапрыемстваў у рамках Тыдня беларускай мовы. Яны прадставілі творчыя ідэі, якія дазваляюць зрабіць святкаванне роднай мовы яскравым і метадычна багатым;
- створаныя ўмовы спрыялі фарміраванню ў педагогаў патрэбы ў правядзенні працы па папулярызацыі беларускай мовы, пошуку нестандартных падыходаў для зацікаўлення вучняў вывучэннем роднай мовы і літаратуры.
Правядзенне семінара-панарамы садзейнічала не толькі абмену вопытам, але і стварэнню адзінай метадычнай прасторы, накіраванай на павышэнне якасці выкладання беларускай мовы і літаратуры, а таксама на выхаванне ў падрастаючага пакалення любові і павагі да роднага слова, малой радзімы.
Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 24 53 06









