Адкрыта пра важнае

22 верасня 2025 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Малашка Валерый Анатольевіч, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сустрэўся са слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу Рэспублікі Беларусь».

У сваім выступленні Валерый Анатольевіч асвятліў каштоўнасці і стратэгіі развіцця Рэспублікі Беларусь, стан палітычнай стабільнасці, сямейную палітыку краіны. Была нададзена ўвага і зменам законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей.

Аўдыторыя адзначыла важнасць такіх сустрэч, а Валерый Анатольевіч – важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі кожнага з прысутных!

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»