Інфармацыйная гадзіна

1 красавіка 2025 года ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржащны абласны інстытут развіцця адукацыі” (далей – МДАІРА) для слухачоў павышэння кваліфікацыі праведзена інфармацыйная гадзіна.

Галоўны спецыяліст аддзела прафесійнага пенсійнага страхавання упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Іванюк Аляксандр Аляксандравіч распавёў аб прафесійным пенсійным страхаванні педагагічных работнікаў па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

Начальнік Цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый Мулерава Ірына Казіміраўна адзначыла, што інфармацыйная гадзіна праводзіцца напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які штогод адзначаецца 11 красавіка.

Далей перад слухачамі выступіў Парахневіч Уладзімір Цімафеевіч – малалетні вязень фашысцкіх канцлагераў, з 1996 па 2000 г.старшыня абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі МГАІРА Пятроў Дзмітрый Мікалаевіч напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі расказаў аб асноўных этапах беларуска-расійскай інтэграцыі, а таксама аб супрацоўніцтве дзвюх краін на сучасным этапе.

Пятроў Д. М., дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”