9 кастрычніка 2026 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбылася дыялогавая пляцоўка і трэнінгавы занятак на тэму «Павышэнне ўзроўню псіхалагічнага дабрабыту падлеткаў з дапамогай фарміравання жыццёвых навыкаў» для навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі.
Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня псіхічнага здароўя, які штогод адзначаецца 10 кастрычніка. Яго мэта – прыцягнуць увагу да важнасці эмацыйнага дабрабыту і павысіць дасведчанасць аб тым, як клапаціцца пра сябе і іншых.
На працягу цэлага тыдня ва ўсіх установах адукацыі Магілёўскай вобласці праходзяць розныя мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню псіхалагічнага дабрабыту: класныя гадзіны, гадзіны інфармавання, тэматычныя сустрэчы.
Педагог-псіхолаг аддзела прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўскі абласны Сацыяльна-педагагічны цэнтр» Анжэла Валер’еўна Кароткіна паказала дзецям спосабы, прыёмы і шляхі выхаду з канфліктных сітуацый, магчымасці знаходзіць згоду з самім сабой.
Калі чалавек знаходзіцца ў эмацыйна спакойным стане і ўраўнаважаны, тады і адносіны з навакольнымі выстройваюцца на новым узроўні.
Турава Анастасія Вітальеўна, спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «МДАІРА»









