Анлайн-кансультацыя НАПЯРЭДАДНІ тыдня бацькоўскай любові

Анлайн-кансультацыя напярэдадні тыдня бацькоўскай любові 6 кастрычніка 2026 года ў анлайн-фармаце прайшла кансультацыя для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце. Сустрэча была прысвечана арганізацыйна-метадычнай падтрымцы мерапрыемстваў да Дня маці і Дня бацькі.

Вольга Мікалаеўна Мяркулава, начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», адзначыла, што такія мерапрыемствы адыгрываюць важную ролю ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі. Асаблівую ўвагу яна надала таму, каб навучэнцы разумелі кантэкст і сэнс праводзімых святаў, а не ўдзельнічалі ў іх фармальна.

Удзельнікі кансультацыі пазнаёміліся з разнастайнымі формамі правядзення мерапрыемстваў. Вольга Мікалаеўна таксама рэкамендавала педагогам падборку дакументальных фільмаў і твораў мастацкай літаратуры, якія можна выкарыстоўваць у працы.

Падобныя сустрэчы дапамагаюць аператыўна падтрымліваць педагогаў вобласці, дзяліцца лепшымі практыкамі і спрыяюць іх прафесійнаму росту.

 

Турава Анастасія Вітальеўна, спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі  «МДАІРА»