Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў у абласных і раённых цэнтрах рэспублікі беларусь У перыяд вясновых канікул – з 24 па 28 сакавіка 2025 года.
Магілёў прымаў алімпіяду па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Фізіка”, “Астраномія” “Інфарматыка”. Гэтая Алімпіяда сабрала 460 самых таленавітых навучэнцаў нашай краіны і Расійскай Федэрацыі, гатовых прадэманстраваць свае веды.
Алімпіяды па вучэбных прадметах прымалі такія гарады, як Гомель па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”; Гродна – “Замежная мова”; Полацк – “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”; Мінск – “Хімія”, “Біялогія”, “Руская мова”, “Руская літаратура”; Брэст – “Геаграфія”; Жлобін – “Працоўнае навучанне”; Пінск – “Фізічная культура і Здароўе”; Маладзечна – “Грамадазнаўства”.
На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Магілёўскую вобласць прадставіла каманда з 214 навучэнцаў. Пераможцамі заключнага этапу інтэлектуальнага спаборніцтва стаў 91 удзельнік.
Нашы хлопцы праявілі мэтанакіраванасць, нестандартнае мысленне, уменне хутка ацаніць новую інфармацыю і сканцэнтравацца на выкананні пастаўленай задачы.
Поспеху спрыяла праца, арганізаваная і праводзіцца на сістэмнай аснове супрацоўнікамі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі сумесна са спецыялістамі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Ад усёй душы віншуем пераможцаў з высокімі заслужанымі ўзнагародамі і дасягненнямі, іх бацькоў, якія спрыялі станаўленню таленту кожнага дзіцяці. Жадаем усім навучэнцам упэўненасці ў сваіх сілах і новых поспехаў на шляху ведаў!
Выказваем шчырую падзяку педагогам. Вашы веды, цярпенне і любоў да дзяцей і сваёй справы – аснова паспяховасці навучэнцаў.
Кандрацьева С. В., начальнік цэнтра вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі