4 сакавіка 2025 года адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі і камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама. На ім падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны адукацыі ў 2024 годзе і пазначылі асноўныя задачы на 2025 год.
У рамках правядзення мерапрыемства прайшла выстава дасягненняў сістэмы адукацыі вобласці за 2024 год.
У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Рудый Сяргей Валянцінавіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Заблоцкі Андрэй Барысавіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Стэльмашок Алег Уладзіміравіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама Ігнаценка Наталля Сяргееўна, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Волкаў Андрэй Мікалаевіч. А таксама члены камісіі па справах непаўналетніх Магаблвыканкама, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў і мясцовых адміністрацый, якія курыруюць пытанні сацыяльнай сферы, начальнікі структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў і мясцовых адміністрацый, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, намеснікі старшынь камісій па справах непаўналетніх, кіраўнікі цэнтрамі па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, кіраўнікі ўстаноў адукацыі рэгіёну.
З дакладам аб сацыяльна-эканамічным развіцці галіны адукацыі ў 2024 годзе і асноўных задачах на 2025 год выступіў Заблоцкі Андрэй Барысавіч. Ён акцэнтаваў увагу на пытаннях умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэння дастойнага ўзроўню аплаты працы педагагічных работнікаў, укамплектаванасці педагагічнымі кадрамі ўстаноў адукацыі вобласці.
Ігнаценка Наталля Сяргееўна расказала аб стане злачыннасці сярод непаўналетніх, мерах па папярэджанні незаконнага абароту наркотыкаў (па выніках 2024 года).
Завяршылася выніковая калегія ўрачыстай цырымоніяй уручэння ўзнагарод лепшым прадстаўнікам сферы адукацыі па выніках работы за 2024 год.
Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”









