Рэспубліканскі анлайн-семінар “Асаблівасці псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзяцей з СДВГ: ад тэорыі да практыкі”

28 лютага 2025 года дзяржаўнай установай адукацыі Акадэмія адукацыі» быў арганізаваны рэспубліканскі онлайн-семінар “Асаблівасці псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзяцей з СДВГ: ад тэорыі да практыкі”.

Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей – МГАІРА) стала адной з пляцовак Магілёўскай вобласці па падключэнні да анлайн-семінара, у рабоце якой прынялі ўдзел метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій МГАІРА Гвоздзева Алена Міхайлаўна, педагогі-псіхолагі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты ўстаноў адукацыі, якія аказваюць падтрымку дзецям з СДВГ.

Хруль Вольга Станіславаўна, загадчык лабараторыі спецыяльнай адукацыі ДУА “Акадэмія адукацыі”, доктар педагагічных навук, дацэнт, акцэнтавала ўвагу на структурна-змястоўнай мадэлі псіхолага-педагагічнай дапамогі дзецям з СДВГ.

Кудраўцава Аксана Аляксандраўна, клінічны псіхолаг псіхалагічнай лабараторыі УАЗ “Мінскі гарадскі клінічны цэнтр дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі”, магістр педагагічных навук, спынілася на псіхолага-педагагічных аспектах дыягностыкі і карэкцыі СДВГ.

Паўлава Вольга Аляксандраўна, начальнік упраўлення метадычнага суправаджэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы Цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, звярнула ўвагу слухачоў на выкарыстанне інтэрактыўных метадаў работы з дзецьмі з СДВГ у рамках псіхолага-педагагічнага суправаджэння.

Дзмітрук Алена Максаўна, дэфектолаг ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Мінска імя У. І. Шчарбацэвіча”, падзялілася практычнымі рэкамендацыямі для працы з дзецьмі з СДВГ, зыходзячы з уласнага вопыту.

Напрыканцы анлайн-семінара спікеры адказалі на ўсе пытанні, якія цікавяць аўдыторыю.

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі