21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць значнае свята — Міжнародны дзень роднай мовы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Ва ўстанове адукацыі «МДАІРА » арганізаваны вучэбныя зборы для вучняў, якія трапілі ў склад абласных каманд і будуць прадстаўляць вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Сёння вучні прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прымеркаваным Дню роднай мовы. Да алімпіяднікаў завіталі госці — пераможцы алімпіяды па беларускай мове і літаратуры мінулых гадоў, а таксама старшы выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч.  Дзень стаў адным з самых запамінальных, усім было прыемна правесці час з аматарамі роднага слова.

Няхай кожнае слова, якое гучыць на роднай мове, будзе добрым і шчырым!

Маліноўская Святлана Сяргееўна,  метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін МДАІРА, 40 03 06