Мітынг-рэквіем у гонар Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

14 лютага 2025 года, напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дэлегацыя работнікаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» на чале з рэктарам Жудро Міхаілам Міхайлавічам прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 36-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны баявых дзеянняў, прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый, навучэнцы ДУА «Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка».

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяла воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»