4 лютага 2025 года супрацоўнікі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» на чале з рэктарам інстытута Жудро М. М. прынялі ўдзел у рэспубліканскай нарадзе па пытаннях правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену і функцыянаванні профільных класаў інжынернай накіраванасці з удзелам міністра адукацыі Іванца А. І., намеснікам Міністра адукацыі Кадлубаем А. У.
У рамках нарады разглядаліся актуальныя аспекты правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, аб узмацненні прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі, інфармаванні бацькоў (законных прадстаўнікоў) аб магчымых траекторыях далейшага навучання выпускнікоў профільных класаў, у тым ліку інжынернай накіраванасці.
Бако А.А., прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».





