Пасяджэнне рабочых груп па кампетэнцыях «Распрацоўка мабільных дадаткаў», «Вэб-дызайн і распрацоўка»

20 студзеня на базе УА «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж» адбылося пасяджэнне рабочых груп рэгіянальнага этапу VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства па кампетэнцыях «Распрацоўка мабільных дадаткаў», «Вэб-дызайн і распрацоўка» (у анлайн-рэжыме).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел менеджар кампетэнцыі, метадыст аддзела цэнтра прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі Собалева А. М., а таксама прадстаўнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, уключаныя ў склад рабочых груп.

У ходзе дыялогу былі абмеркаваны конкурсныя заданні, працэс ацэньвання і асаблівасці правядзення адборачных этапаў.

Адборачны этап вызначыць якасць прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў, выявіць лепшых прадстаўнікоў і павысіць цікавасць навучэнцаў да абранай прафесіі.

Собалева Алена Мікалаеўна, метадыст цэнтра прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі