Практыка-арыентаваны семінар для кіраўнікоў фізічнага выхавання «Асобасна арыентаваны падыход у арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы як фактар павышэння якасці дашкольнай адукацыі»

З мэтай развіцця прафесійнай кампетэнтнасці па ажыццяўленні асобасна-арыентаванага падыходу ў арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы для кіраўнікоў фізічнага выхавання 16 студзеня 2025 года быў праведзены практыка-арыентаваны семінар па тэме «Асобасна-арыентаваны падыход у арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы як фактар павышэння якасці дашкольнай адукацыі».

Удзельнікі пашырылі веды пра змест работы па ажыццяўленні асобасна арыентаванага падыходу ў арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі, пазнаёміліся з вопытам работы ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Магілёва» па гэтым напрамку.

У працы семінара прыняў удзел Жудро Міхаіл Міхайлавіч, рэктар установы адукацыі «МГОИРО», кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Міхаіл Міхайлавіч спыніўся на пытанні дзейнасці ўстановы адукацыі «МГАІРА» са спецыялістамі ўстаноў дашкольнай адукацыі для павышэння іх прафесійнага ўзроўню.

На метадычным мерапрыемстве былі разгледжаны актуальныя тэарэтычныя і практычныя пытанні асобасна-арыентаванага падыходу да арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы.

Праведзенае мерапрыемства спрыяла развіццю станоўчай прафесійнай матывацыі і імкнення да прафесійнага росту ўдзельнікаў.

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»