З мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі вучняў да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры метадыстам аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА” Маліноўскай С.С. 22 студзеня 2025 года арганізавана дзелавая размова з метадыстамі раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, вучні якіх увайшлі ў склад абласной каманды для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, “Стратэгія падрыхтоўкі вучняў да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры”.
У рамках мерапрыемства, зыходзячы з аналізу алімпіядных работ, былі агучаны тыповыя памылкі, якія выявіліся пры выкананні заданняў удзельнікамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, прапанавана праграма дзейнасці пры падрыхтоўцы да наступнага этапу з улікам дапушчаных памылак, вызначаны накірункі работы настаўнікаў па кіраўніцтву самастойнай работай вучняў, прапанаваны вучням індывідуальныя заданні да кожнага этапу вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды і дадзены канкрэтныя рэкамендацыі па выкананні кожнага з заданняў.
Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 40 03 06