У Новы год з добрымі справамі!

Ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» стала добрай традыцыяй дарыць радасць і хвіліны шчасця дзецям грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Магілёўскі дзіцячы хоспіс».

Міхаіл Міхайлавіч Жудро, рэктар установы адукацыі «МГАІРА», і Жанна Міхайлаўна Грыбанава, старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы адукацыі, сустрэліся з дзецьмі і ад свайго імя і імя членаў калектыву перадалі салодкія падарункі.

Кожны член нашай арганізацыі жадае кожнаму дзіцяці здароўя, чараўніцтва. Хай на іх шчоках красуецца здаровы румянец, вочкі зіхацяць ад дзіўных адкрыццяў, а жыццё дорыць цудоўныя сюрпрызы.

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»