Напярэдадні Новага года Міхаіл Міхайлавіч Жудро, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», Грыбанава Жанна Міхайлаўна, старшыня прафсаюзнага камітэта, і прадстаўнікі моладзі ўстановы адукацыі наведалі ўстанову аховы здароўя «Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічнай паразай цэнтральнай нервовай сістэмы», каб ад свайго імя і імя калектыву павіншаваць выхаванцаў з надыходзячымі святамі і падарыць ім часцінку навагодняга цуду.
Прадстаўнікі ўстановы адукацыі прывезлі з сабой спартыўнае абсталяванне і цацкі, добры настрой, якім парадавалі дзяцей. Выхаванцы танцавалі і смяяліся, дорачы ўсмешкі і цёплыя эмоцыі ўсім прысутным!
Гэта добрая традыцыя будзе падтрымана членамі калектыву ўстановы адукацыі ў будучыні!
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»