ПАВЫШЭННЕ КВАЛІФІКАЦЫІ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

19 снежня 2024 года ў рамках павышэння кваліфікацыі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разам з метадыстам аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Маліноўскай С.С. наведалі ДУА “Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва”.

Сустрэча пачалася з прэзентацыіі ўстановы адукацыі, якую зрабілі намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце Шупікава Вольга Мікалаеўна, Каваленка Ларыса Валер’еўна. Настаўнікі-моваведы ўстановы адукацыі  распавялі, як належным чынам падрыхтаваць вучня да цэнтралізаванага экзамену, арганізаваць пазакласную работу, эфектыўна наладзіць работу на ўроку, якія метады, прыёмы і формы работы выкарыстоўваць, каб стварыць умовы для павышэння вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў, фарміравання моўнай, камунікатыўнай і чытацкай кампетэнцый вучняў. Для стварэння найбольш эфектыўнага ўзаемадзення ўдзельнікі былі падзеленыя на пяць груп.

 Слухачы адзначылі цёплы прыём, добразычлівае стаўленне калектыву ўстановы. Зваротная сувязь з удзельнікамі заняткаў выявіла актуальнасць і прафесійную неабходнасць у арганізацыі такога кшталту выхадаў у рамках павышэння кваліфікацыі.

 

Маліноўская С.С, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 400306