Адзіны ўрок, прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь «Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы»

10.12.2024 на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей – МГАІРА) дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі МГАІРА Пятроў Дзмітрый Мікалаевіч правёў адзіны ўрок, прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь «Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы» ў рамках інфармацыйнай гадзіны для слухачоў павышэння кваліфікацыі.

Адзіны ўрок быў праведзены ў мэтах садзейнічання ўсведамленню слухачамі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі; фарміравання ўяўленняў пра гісторыю Саюзнай дзяржавы, створаным на аснове культурна-гістарычнай сувязі Беларусі і Расіі, выхавання павагі да традыцый і каштоўнасцяў народаў Беларусі і Расіі.

Пятроў Дзмітрый Мікалаевіч, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»

 83