29 лістапада 2024 года аддзелам педагагічных інавацый быў арганізаваны і праведзены ў анлайн-фармаце семінар-практыкум для педагагічных работнікаў устаноў адукацыі на тэму «Фарміраванне культурна-гістарычнай, прававой і сацыяльна-псіхалагічнай кампетэнцый на ўроках гісторыі і грамадазнаўства, а таксама ў пазакласнай рабоце».
Адкрыла работу мерапрыемства Лусцянкова Дз.В., метадыст аддзела педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».
У ходзе семінара-практыкума педагагічныя работнікі Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэжняя школа № 1 г. Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка» прэзентавалі ўласны вопыт рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў у кантэксце росту ўплыву моладзевых субкультур на падрастаючае пакаленне» па наступных напрамках:
Рэалізацыя інавацыйнага праекта: вопыт і перспектывы (Сюбаева А. В.);
Выхаванне адказных і бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт (Якушава У. У.);
Роля класнага кіраўніка па выяўленні нефармальных моладзевых груп, у тым ліку экстрэмісцкай і дэструктыўнай накіраванасці, прыняцце мер па іх раз’яднанню (Клімава І. У.);
Фарміраванне культурна-гістарычнай, прававой і кампетэнцый на ўроках гісторыі і грамадазнаўства (Зарычка А. С.);
Фарміраванне культурна-гістарычнай, прававой і сацыяльна-псіхалагічнай кампетэнцый у пазакласнай рабоце (Мартыннікава Я. С.);
Фарміраванне культурна-гістарычнай і прававой кампетэнцый праз удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах (Закоркіна А.С.).
Па заканчэнні мерапрыемства ўдзельнікі выказалі словы падзякі арганізатарам за магчымасць зносін і абмену вопытам, адзначылі прафесіяналізм педагогаў.
Лусцянкова Дзіна Уладзіміраўна, метадыст аддзела педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»







