Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дадатковая адукацыя дарослых: маніторынг, экспертыза і прагназаванне развіцця»

На гэтым тыдні рэктар УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Жудро М.М. прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дадатковая адукацыя дарослых: маніторынг, экспертыза і прагназаванне развіцця».

У сваім выступленні рэктар спыніўся на стратэгіі фарміравання лічбавых адукацыйных крос-камунікацый педагогаў, навучэнцаў і бацькоў. Міхаіл Міхайлавіч адзначыў, што актыўнае ўцягванне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу палепшыць якасць адукацыі, створыць больш згуртаваную супольнасць вакол школ.

У рамках канферэнцыі прайшоў педагагічны марафон, які уключаў шырокі спектр разнастайных мерапрыемстваў: круглы стол «Перспектывы развіцця дадатковай адукацыі дарослых ва ўмовах сучасных выклікаў», інтэрактыўны семінар-практыкум «Ужыванне штучнага інтэлекту ў працы педагога-андрагога», дзелавая гульня «Садружнасць», трэнінг з элементамі медыяцыі «Папярэджанне канфліктаў у педагагічным калектыве», групавая коуч-сесія «Эфектыўнае прафесійнае развіццё педагогаў з дапамогай коучінг-тэхналогій».

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій