15 лістапада слухачы вучэбнай групы «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь» завяршылі засваенне адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі.
У вучэбнай групе прысутнічалі слухачы, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў (старшыні, намеснікі старшыняў і сакратары ўчастковых выбарчых кампаній).
На сённяшні дзень тэматыка курсаў набывае асаблівую актуальнасць. Выкладчыцкі склад адзначае высокі ўзровень матывацыі слухачоў. У перыяд праводзімай электаральнай кампаніі змястоўнае напаўненне тым мае важнае значэнне.
Слухачы пазнаёміліся з канстытуцыйна-прававымі асновамі выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь, практыкай узаемадзеяння выбарчых камісій з рэспубліканскімі і мясцовымі органамі ўлады, юрыдычнымі аспектамі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб падчас выбарчай кампаніі.
Шмат увагі было нададзена псіхалагічным аспектам падрыхтоўкі да маючай адбыцца выбарчай кампаніі бо для выканання грамадзянамі свайго канстытуцыйнага абавязку і ўдзелу ў палітычным жыцці грамадства даводзіцца выконваць розныя сацыяльныя ролі: «выбаршчык», «член камісіі», «член ініцыятыўнай групы» і інш. падчас правядзення курсаў былі асветлены пытанні, накіраваныя на папулярызацыю інстытута выбараў, умацаванне даверу да выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
Мулерава І. К., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»