Семінар для настаўнікаў пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія працуюць у першых класах, па тэме «Актуальныя пытанні ўдзелу ў вывучэнні якасці адукацыі «Гатоўнасць да чытання і сфарміраванасць навыку чытання ў вучняў I класа» праходзіў 4 лістапада 2024 г. анлайн.
У ходзе мерапрыемства былі пазначаныя асаблівасці маніторынгу «Гатоўнасць да чытання і сфарміраванасць навыку чытання ў вучняў I класа», вызначаны асноўныя напрамкі работы настаўніка пачатковых класаў па падрыхтоўцы да маніторынгу; вызначаны алгарытм дзеянняў настаўніка пачатковых класаў пры правядзенні маніторынгу.
Дзям’янавіч Наталля Міхайлаўна, начальнік цэнтра дашкольнай, пачатковай, спецыяльнай адукацыі і аналітычнай работы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»