Навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам » Дашкольная адукацыя: ад тэорыі да практыкі»

24 кастрычніка 2024 года ў фармаце відэаканферэнцыі прайшла навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Дашкольная адукацыя: ад тэорыі да практыкі».

У канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 380 чалавек. Гэта супрацоўнікі структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, прафесарска-выкладчыцкі склад устаноў вышэйшай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, дактаранты, магістранты і прадстаўнікі сістэмы дадатковай адукацыі дарослых Рэспублікі Беларусь і краін блізкага замежжа.

У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмяняліся педагагічным вопытам па актуальных напрамках і эфектыўнымі тэарэтыка-метадалагічнымі, арганізацыйна-кіраўнічымі, змястоўна-тэхналагічнымі падыходамі ў сістэме дашкольнай адукацыі.

Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з эфектыўнымі педагагічнымі практыкамі ў сістэме адукацыі, прадставіць свой эфектыўны вопыт дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, абмеркаваць актуальныя пытанні сістэмы дашкольнай адукацыі.

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»