З мэтай распаўсюджвання эфектыўнага вопыту работы супрацоўнікаў ГУМУ «Асіповіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» па развіцці прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў 25 кастрычніка 2024 года быў праведзены круглы стол «арганізацыя метадычнай службы ў рэгіёне як умова развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў». Мерапрыемства прайшло ў дзяржаўнай установе адукацыі «Вязьеўская сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна.
Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі начальнік аддзела па адукацыі Асіповіцкага райвыканкама Сяргейчык Ірына Мікалаеўна, і загадчык ГУМУ «Асіповіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Панфіловіч Наталля Барысаўна.
Таксама загадчыкі раённымі (гарадскімі) вучэбна-метадычнымі кабінетамі прынялі ўдзел у майстар-класе «Як дапамагчы маладому педагогу», які правяла настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія г.Асіповічы», член рэспубліканскага педагагічнага клуба «Крыштальны журавель» Амбрушкевіч Таццяна Львоўна, і майстар-класе «Як эфектыўна ўзаемадзейнічаць са штучным інтэлектам» (правёў настаўнік інфарматыкі ДУА «Ясенская сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна, член рэспубліканскага педагагічнага клуба «Крыштальны журавель» Мікуліч Максім Мікалаевіч). Таксама на круглым стале выступілі маладыя педагогі з устаноў адукацыі Асіповіцкага раёна: выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Асіповіцкі Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» Аляшкевіч Віялета Аляксандраўна і настаўнік гісторыі ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа Асіповіцкага раёна» Шабуня Аляксей Іванавіч. Яны падзяліліся сваёй формулай поспеху.
Удзельнікі абмеркавалі пытанне «10 «за»ўдзел у рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Сваё бачанне па гэтым пытанні прадставілі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Гімназія г. Асіповічы», пераможца раённага, лаўрэат абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» 2013 года Баравікова Вольга Аркадзьеўна; настаўнік пачатковых класаў ДУА «Гімназія г. Асіповічы», пераможца раённага, лаўрэат абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» 2023 года Альхімовіч Вольга Пятроўна; настаўнік матэматыкі ДУА «Гімназія г. Асіповічы», пераможца раённага, лаўрэат абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» 2023 года Дораш Святлана Анатольеўна і настаўнік англійскай мовы ДУА «Гімназія г. Асіповічы», пераможца раённага, лаўрэат абласнога этапаў рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» 2020 года Тамашук Алеся Аляксандраўна.
Святлана Васільеўна Селязнёва, начальнік аддзела адукацыі і педагагічнага працэсу УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»