Арганізацыйна-метадычныя аспекты ажыццяўлення прафесійнай падрыхтоўкі вучняў у рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне»

21 кастрычніка 2024 г. на базе сярэдняй школы 20 г. Магілёва адбылася кансультацыя па арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў у рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне».

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №20 г. Магілёва Якавіцкая Алена Валянцінаўна асвятліла пытанне нарматыўна-прававога забеспячэння арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў УАСА і УСО ў рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне».

Алгарытм арганізацыі сеткавага ўзаемадзеяння патлумачыла начальнік цэнтра прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі Сухадолава Наталля Юр’еўна.

Метадыст цэнтра Экімава Мар’яна Аляксееўна распавяла аб парадку правядзення кваліфікацыйнага экзамену.

Асаблівая ўвага нададзена майстрам вытворчага навучання Дашковской СШ Ковгановым Яўгенам Анатольевічам арганізацыі адукацыйнага працэсу па прафесіі трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці.

Метадыст аддзела фізічнай культуры, АБЖ, ДП і працоўнага навучання Волкава Вольга Аляксандраўна правяла аналіз стану выкладання працоўнага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі ў 2023/2024 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі.

На мерапрыемстве прысутнічалі 42 прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі актуальнасць і значнасць разгляданай тэмы.

Н.Ю. Сухадолава, начальнік цэнтра прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.