XIII САЦЫЯЛЬНЫ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ » У ГАСЦЯХ У СЯБРОЎ ГОРАДА БАБРУЙСКА»

Па ініцыятыве таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медыцынскі інфармацыйны і рэабілітацыйны цэнтр» установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» і ўпраўленне па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама 18 кастрычніка 2024 года праводзяць у горадзе Бабруйску для людзей з інваліднасцю XIII сацыяльны Міжнародны фестываль «У гасцях у сяброў горада Бабруйска». Гэта мерапрыемства праходзіць у рамках ХХХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Медыцына і Здароўе – 2024», якая працуе з 16 па 18 кастрычніка 2024 года ў г.Мінску.

Дэлегацыя Расійскай Федэрацыі наведала ўстановы адукацыі г. Бабруйска. Члены дэлегацыі пазнаёміліся з умовамі, створанымі для навучання і выхавання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, падзяліліся вопытам работы па гэтым напрамку.

Сухан Юлія Сяргееўна, начальнік Цэнтра развіцця рэгіянальнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»