10 кастрычніка 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія адукацыі» прайшоў рэспубліканскі семінар «адукацыйныя стандарты базавай і сярэдняй адукацыі: фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці вучняў пры вывучэнні вучэбных прадметаў прадметных абласцей «Тэхналогія», «Здароўезберажэнне».
На семінар запрашаліся метадысты інстытутаў адукацыі, настаўнікі працоўнага навучання, настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, настаўнікі дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі.
У рамках семінара абмяркоўваліся пытанні:
структура і змест праектаў адукацыйных стандартаў базавай і сярэдняй адукацыі новага пакалення;
адзіныя падыходы да структуравання адукацыйных вынікаў пры вывучэнні вучэбных прадметаў прадметнай вобласці «Тэхналогія». Прадметныя вынікі па вучэбных прадметах «Працоўнае навучанне», «Чарчэнне» у кантэксце фарміравання функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў;
прадметныя вынікі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і Здароўе» ў кантэксце фарміравання функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў;
прадметныя вынікі па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і Медыцынская падрыхтоўка» ў кантэксце фарміравання функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў.
За круглым сталом удзельнікі семінара абмеркавалі патрабаванні да вынікаў асваення зместу адукацыйных праграм па прадметных абласцях «Тэхналогія», «Здароўезберажэнне».
Волкава Вольга Аляксандраўна, метадыст аддзела фізічнай культуры, АБЖ, ДП і працоўнага навучання ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 40- 04- 87; email: sport.trud@mogileviro.by