Дзень настаўніка

2 кастрычніка 2024 года ў канцэртнай зале дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці» адбылося абласное ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Барысавіч Заблоцкі і рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Міхаіл Міхайлавіч Жудро, а таксама ганаровыя госці: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін; начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Барысавіч Іваноў; старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Віктараўна Старасціна; дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Алегаўна Фісюк.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў вышэйшай адукацыі Магілёўскай вобласці, кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі, ветэраны педагагічнай працы, прадстаўнікі гарадскіх, раённых камітэтаў прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.

Эмацыйна і эфектна прайшло адкрыццё дадзенага мерапрыемства. Харэаграфічная кампазіцыя заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай эстраднай ТЭАТР-студыі «Вясёлка» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці» і пралог «Настаўнік дарыць крылы дзецям» падкрэслілі значнасць і запатрабаванасць тых, каму было прысвечана свята, чыё ганарлівае імя «Настаўнік».

Асаблівая старонка гэтага свята была адведзена ветэранам педагагічнай працы, якія ўпісалі значную старонку ў біяграфію навучальных устаноў Магілёўскай вобласці, стаўшы іх гонарам і славай.

Ва ўрачыстай абстаноўцы гучалі Віншавальныя словы, прайшла цырымонія ўзнагароджання педагагічных работнікаў. Лепшыя прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці Магілёўскай вобласці былі ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», іншымі відамі ўзнагарод і заахвочванняў.

Свята падарыла ўсім удзельнікам абласнога мерапрыемства толькі станоўчыя эмоцыі!

 

 

 

Тарасенка Любоў Васільеўна, метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»