1 кастрычніка 2024 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбыўся III Фестываль «На шляху да паклікання», у якім прынялі ўдзел больш за дзвесце педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцаў профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці.
Праграма фестывалю ўключала ў сябе выставу-прэзентацыю дзейнасці ўстаноў адукацыі па функцыянаванні профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці, дэманстрацыю відэапрэзентацый педкласаў, працу круглага стала, правядзенне майстар-класаў і кірмашу педагагічных спецыяльнасцяў.
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства выступіў рэктар інстытута Жудро Міхаіл Міхайлавіч, які адзначыў важнасць і прэстыжнасць настаўніцкай прафесіі, а таксама распавёў пра ролю інстытута развіцця адукацыі ў працы з педагогамі.
У рамках фестывалю прайшоў круглы стол «Павышэнне якасці адукацыі будучых педагогаў: вопыт і перспектывы», мадэратарам якога з’яўлялася Мулерава Ірына Казіміраўна, начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый установы адукацыі «МГАІРА».
У рабоце фестывалю прынялі ўдзел прадстаўнікі УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова»: Саковіч Наталля Уладзіміраўна, дэкан факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, і Бірукоў Аляксей Віктаравіч, начальнік аддзела рэалізацыі праграм Давузаўскай адукацыі і прафарыентацыі ІПКіП. Яны акцэнтавалі ўвагу на важнасці і прэстыжы настаўніцкай прафесіі, значнасці сур’ёзнай падрыхтоўкі для паступлення ва ўніверсітэт і асаблівасцях прыёмнай кампаніі для навучэнцаў педкласаў.
Лескавец Марына Міхайлаўна, метадыст дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва, прадставіла сістэму работы па арганізацыі профільных педкласаў.
Куляшоў Яраслаў Аляксеевіч распавёў пра пройдзены шлях ад выпускніка педкласа да настаўніка фізічнай культуры і здароўя ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Магілёва».
У рамках фестывалю было арганізавана правядзенне майстар-класаў:
Счеснович Вольга Анатольеўна, настаўнік інфарматыкі ДУА «Варатынская сярэдняя школа Бабруйскага раёна», правяла майстар-клас «Партрэт здзейсненага настаўніка»;
Маскаленка Наталля Уладзіміраўна, настаўнік біялогіі ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Шклова», – майстар-клас «Сітуацыйныя задачы як сродак фарміравання прафесійна-камунікатыўнай кампетэнтнасці навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці»;
Гузікава Святлана Пятроўна, настаўнік хіміі ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва» – майстар-клас «Арганізацыя і правядзенне педагагічнага міні-даследавання»;
Жывіцкая Алена Уладзіміраўна, настаўнік англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Крычава», – майстар-клас «Выкарыстанне метаду праектаў на факультатыўных занятках»Уводзіны ў педагагічную прафесію».
Выкладчыкі і студэнты УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» правялі з навучэнцамі педкласаў кірмаш педагагічных спецыяльнасцяў «Я б у настаўніка пайшоў, хай мяне навучаць!».
Завяршыў мерапрыемства святочны канцэрт, прысвечаны прафесійнаму святу Дню настаўніка, які падрыхтаваў творчы калектыў ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Крынічка» г.Магілёва».
Пры падвядзенні вынікаў Мулерава Ірына Казіміраўна падзякавала педагогам і навучэнцам за актыўны ўдзел у фестывалі і пажадала ўсім далейшых поспехаў на шляху да паклікання.
Сарвіра Алена Іванаўна, метадыст аддзела педагагічных інавацый установы адукацыі » Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»








