Семінар-нарада “Метадычнае суправаджэнне педагога як неабходная ўмова павышэння якасці адукацыі” з метадыстамі раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, адбыўся 20 верасня 2024 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі Гірына А.В., начальнік аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, прадстаўнікі раёнаў вобласці і гарадоў Бабруйска і Магілёва, якія курыруюць пазначаны накірунак дзейнасці ў раёне.
У рамках семінара-нарады былі разгледжаны некаторыя пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, актуальныя накірункі арганізацыі метадычнай работы ў 2024/2025 навучальным годзе з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры вобласці, пытанні арганізацыі работы раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, раённых рэсурсных цэнтраў па падрыхтоўцы вучняў да прадметнай алімпіяды. Увага ўдзельнікаў была акцэнтавана на ўзгодненай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры пры рэалізацыі вучэбных праграм і выкананні нарматыўных прававых дакументаў, метадычных рэкамендацый пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Напрыканцы мерапрыемства былі прыняты адпаведныя рашэнні і дадзены рэкамендацыі па павышэнні якасці адукацыі па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Падчас падвядзення вынікаў метадысты пагадзіліся, што якаснае метадычнае суправаджэнне – адзін са складнікаў якасці адукацыі рэгіёна.
Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 40 03 06