17 верасня 2024 года ў рамках святкавання Дня народнага адзінства для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця» праведзена гадзіна інфармавання.
Перад слухачамі з дакладам на тэму «Дзень народнага адзінства: гістарычны і сучасны кантэкст» выступіў начальнік аддзела рэалізацыі праграм Давузаўскай адукацыі і прафарыентацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова» Аляксей Віктаравіч Бірукоў. Аляксей Віктаравіч у сваім дакладзе распавёў пра асноўныя гістарычныя падзеі, якія папярэднічалі ўз’яднанню Заходняй Беларусі і БСССР 17 верасня 1939 года.
Аляксей Віктаравіч таксама звярнуў увагу на той факт, што Дзень народнага адзінства – гэта адно з самых маладых святаў суверэннай Беларусі, якое было падказана самім жыццём. Валодаючы глыбокім гістарычным значэннем, ён адначасова апынуўся напоўненым важнымі сэнсамі дня сённяшняга і звернутым у будучыню нашай краіны.
Мяркулава В. М., начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»