7 верасня 2024 года ў Мінску, у Цэнтральным батанічным садзе, традыцыйна прайшоў фестываль навукі. Дзякуючы гэтай падзеі ўдзельнікі змаглі пераканацца, што навука можа быць займальнай, цікавай і таямнічай.
Гасцям свята былі прадстаўлены навуковыя распрацоўкі ў касмічнай сферы, робататэхніцы, медыцыне, экалогіі, электратранспарце, атамных тэхналогій. На пляцоўках праводзіліся досведы, майстар-класы, лекцыі, інтэлектуальныя гульні і многае іншае.
Так, у даступнай форме дзяцей і дарослых знаёмілі са стварэннем лекаў і вакцын, дыягностыкай і лячэннем хвароб, ачысткай вады і сартаваннем смецця, аўтаматызацыяй працы людзей, развіццём энергетыкі і з многім іншым.
Гасцямі фестывалю навукі былі педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці з Глускага, Кіраўскага, Асіповіцкага і Бабруйскага раёнаў. Як яны адзначылі, удзел у такіх мерапрыемствах павышае матывацыю да вучобы, надае ўпэўненасць у сваіх сілах і гонар за поспехі айчынных навукоўцаў.
Дыбаль Наталля Аляксандраўна, начальнік аддзела педагагічных інавацый УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».
Кантактная інфармацыя: тэл.: 8 (0222) 40 03 71;
email: shsp@mogileviro.by