У 2024 годзе свята Першага званка праходзіла 2 верасня. Гэты факт ніколькі не адбіўся на ўрачыстай і святочнай атмасферы.
Супрацоўнікі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей — МДАІРА) далучыліся да мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ведаў, і наведалі ўстановы адукацыі горада Магілёва.
Рэктар МДАІРА Жудро Міхаіл Міхайлавіч прыняў удзел у правядзенні святочнай лінейкі на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3».
Словы віншаванняў былі звернутыя ў адрас настаўнікаў, навучэнцаў і бацькоў. Пачынаючы ў верасні новы навучальны год, мы робім крок у будучыню, насустрач годным перамогам і знамянальным падзеям.
Настаўнікам былі ўручаны падзячныя лісты ад асобы рэктара і калектыву МГАІРА за ініцыятыўную і творчую працу, за адданасць сваёй прафесіі.
Першае верасня – гэта свята для кожнага чалавека ў нашай краіне. Бо ўсё пачынаецца ля школьнага парога: уменне думаць, уменне прымаць правільныя рашэнні, уменне любіць, уменне годна жыць у нашай краіне – краі з узрушаючай прыродай, неацэнным унікальным гістарычным мінулым, працавітым, гасцінным народам; краіне, якая дала годны старт і галоўнае багацце – веды.
Мулерава І. К., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый установы адукацыі » Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»