ІНКЛЮЗІЎНЫ АДУКАЦЫЮ ЯК АКТУАЛЬНЫ НАПРАМАК РАЗВІЦЦЯ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ

У рамках абласной жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў Магілёўскай вобласці на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» прайшла секцыя спецыяльнай адукацыі «Інклюзіўная адукацыя як актуальны напрамак развіцця сістэмы адукацыі» для метадыстаў Р(Г)ВМК, якія курыруюць пытанні спецыяльнай адукацыі, дырэктараў, намеснікаў дырэктараў спецыяльных школ-інтэрнатаў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася Васіленка А.Г., галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

На секцыі была звернута ўвага на рэалізацыю індывідуальнага падыходу пры працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, арганізацыю псіхолага-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, развіццё прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў сістэмы спецыяльнай адукацыі; праведзены аналіз дзейнасці раённых (гарадскіх) ЦКРНіР Магілёўскай вобласці ў 2023/2024 навучальным годзе; прааналізавана дзейнасць устаноў адукацыі па рэалізацыі прынцыпу інклюзіі ў адукацыі (вынікі скрынінг-дыягностыкі) і інш.

 

 

 

Дзям’янавіч Наталля Міхайлаўна, начальнік цэнтра дашкольнай, пачатковай, спецыяльнай адукацыі і аналітычнай работы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».