22 чэрвеня 2026 года супрацоўнікі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» на чале з рэктарам Міхаілам Міхайлавічам Жудро і прафсаюзным камітэтам інстытута сталі ўдзельнікамі маштабнага мерапрыемства – мітынгу-рэквіема «Звон смутку» на Буйніцкім полі.
Мітынг-рэквіем прысвечаны Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У акцыі прынялі ўдзел кіраўніцтва Магілёўскай вобласці і горада Магілёў, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, моладзь і жыхары абласнога цэнтра.
Удзельнікі мітынгу далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання, аддаючы даніну памяці ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.
Мяркулава Вольга Мікалаеўна, начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій







