Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!

1 верасня 2026 года ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася гадзіна інфармавання для слухачоў павышэння кваліфікацыі рэгіёна па тэме першага ўрока — «Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!».

У рамках мерапрыемства выступіў Іваноў Аляксандр Іванавіч, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі. У ходзе выступлення Аляксандр Іванавіч адзначыў, што «якасная адукацыя і інтэлектуальны патэнцыял чалавека сёння з’яўляюцца найважнейшымі фактарамі, рухаючай сілай развіцця грамадства і дзяржавы». Слухачы даведаліся пра апошнія дасягненні беларускіх школьнікаў на міжнароднай арэне і інавацыйныя праекты беларускіх навукоўцаў.

Якубук М. А., прарэктар па навукова-метадычнай рабоце