Арганізацыя конкурснай дзейнасці: метадалагічныя асновы і практычныя аспекты

«Арганізацыя конкурснай дзейнасці: метадалагічныя асновы і практычныя аспекты» – так гучала тэма семінара-нарады для педагагічных работнікаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці, адказных за падрыхтоўку да ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Мерапрыемства прайшло 29 чэрвеня 2026 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» ў рэжыме аддаленага доступу, мэтай якога было павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў і педагогаў па метадалагічных асновах і практычных аспектах арганізацыі конкурснай дзейнасці.

На семінары-нарадзе абмяркоўваліся наступныя пытанні:» метадалагічныя асновы арганізацыі конкурснай дзейнасці ва ўстанове адукацыі«, «аб арганізацыйных умовах выніковага ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага інфармацыйна-прафарыентацыйнага праекта «ПРАФБУМ – 2026». Выступоўцы і ўдзельнікі абмеркавалі ключавыя моманты Палажэння аб правядзенні конкурсу, а таксама гаварылі аб выканальніцкай дысцыпліне педагогаў, адказных за падрыхтоўку ўстановы адукацыі да ўдзелу ў конкурсах, як аб адной з неабходных умоў выніковасці.

Далей адбыўся блок «Адкрыты мікрафон». Раманава Тамара Васільеўна, метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій, адказала на пытанні, зададзеныя ў чаце, прайшоў абмен думкамі па пытаннях становішча і ўмоў конкурсу.

Падведзены вынікі мерапрыемства. Семінар-нарада спрыяў росту прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў і педагогаў па метадалагічных асновах і практычным аспектам арганізацыі конкурснай дзейнасці.

 

Раманава Т. В., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»