Абласная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў

22 жніўня 2024 на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці» адбылася абласная канферэнцыя педагагічных работнікаў, якая па традыцыі праходзіць у канцы жніўня.

Тэмай абмеркавання на абласной педагагічнай канферэнцыі стала развіццё і якасць адукацыйнага працэсу. Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што павышэнне эфектыўнасці работы навучальных устаноў стане прыярытэтнай задачай у
2024–2025учэбным годзе.

У педагагічнай канферэнцыі прыняў удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Паводле яго слоў, тэма якасці адукацыі стаіць вельмі востра ў сучасным грамадстве. Ад эфектыўнай работы педагогаў шмат у чым залежыць лёс канкрэтнага дзіцяці і лёс нашай дзяржавы.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Барысавіч Заблоцкі прадставіў вынікі работы сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці і пазначыў асноўныя напрамкі работы ў новым навучальным годзе.

Гасцямі канферэнцыі сталі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Аляксеевіч Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Уладзіміравіч Стэльмашок, ганаровыя госці і педагагічная грамадскасць рэгіёну. Падчас канферэнцыі лепшыя спецыялісты сферы адукацыі рэгіёна былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў, Міністэрства адукацыі, а таксама нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі».

Цэнтр вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».

Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 40-03-06