Аб правядзенні пасяджэння абласнога Савета кіраўнікоў
устаноў дашкольнай адукацыі
З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па пытанні развіцця кадравага патэнцыялу ўстановы дашкольнай адукацыі як складовай якасці дашкольнай адукацыі 14 жніўня 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 г. Магілёва» было праведзена пасяджэнне абласнога Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме»якасць дашкольнай адукацыі: развіццё кадравага патэнцыялу ўстановы дашкольнай адукацыі».
На мерапрыемстве прысутнічала Багноўская Людміла Анатольеўна, галоўны спецыяліст упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама; Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «МГАІРА».
На пасяджэнні былі разгледжаны актуальныя тэарэтычныя і практычныя пытанні забеспячэння якасці дашкольнай адукацыі, сучасныя падыходы да развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагагічнай сістэмы дашкольнай адукацыі вобласці.
Праведзенае мерапрыемства спрыяла развіццю станоўчай прафесійнай матывацыі і імкненню да прафесійнага росту ўдзельнікаў, усталяванню ўзаемадзеяння паміж кіраўнікамі ўстаноў дашкольнай адукацыі вобласці.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 74-08-59; email: dosh@mogileviro.