1 жніўня 2024 на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» прайшло пазачарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх «Аб дадатковых мерах па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх (па выніках I паўгоддзя 2024 года)».
Пасяджэнне праходзіла пры ўдзеле Дземідовіча Васіля Мікалаевіча, часова выконваючага абавязкі па пасадзе начальніка аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнне камісіі былі запрошаны начальнікі аддзелаў (упраўленняў)па адукацыі, старшыні камісій па справах непаўналетніх рай(Гар)выканкамаў, начальнікі ІСН рай(Гар) выканкамаў, дырэктары ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Звяртаючыся да прысутных, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама Стэльмашок Алег Уладзіміравіч, пазначыў праблемныя пытанні пры арганізацыі прафілактычнай работы з непаўналетнімі.
Падрабязны аналіз колькасных і якасных паказчыкаў падлеткавай злачыннасці зрабіла Ігнаценка Наталля Сяргееўна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама.
Кускова Ірына Міхайлаўна, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама расказала аб дзейсных мерах, якія прымаюцца педагагічнай грамадскасцю на арганізацыйным, метадычным і практычным узроўнях па павышэнні эфектыўнасці папераджальна-прэвентыўнай работы як з моладдзю, так і іх бацькамі.
У ходзе пасяджэння былі заслуханы выступленні прадстаўнікоў рай(Гар)выканкамаў аб праведзенай рабоце і прынятых мерах па недапушчэнні росту падлеткавай злачыннасці, павышэнні ўзроўню прававой пісьменнасці педагогаў, навучэнцаў і бацькоў.
У ходзе работы камісіі гучала шмат пасылаў аб арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі, узаемадзеянні з бацькамі, чулым, адказным стаўленні да даручаных абавязкаў, дыферэнцыраваным падыходзе да навучэнцаў і высокім прафесіяналізме зацікаўленых суб’ектаў.
Цэнтр ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»