НІХТО НЕ ЗАБЫТЫ, НІШТО НЕ ЗАБЫТА

Вайна … Як шмат у гэтым слове болю, жаху, слёз і смерцяў. Самае страшнае, што можа здарыцца ў лёсе чалавека і ўсёй краіны – гэта вайна. Яна выносіць з сабой жыцця многіх ні ў чым не вінаватых людзей, яна выносіць дзяцінства, яна выносіць шчасце, яна выносіць усё, што нам па-сапраўднаму дорага, што мы цэнім больш за ўсё.

Сёння, 28 чэрвеня 2024 года, у дзень вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны работнікі інстытута прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да брацкай магілы на Грузаўскіх могілках.

У брацкай магіле пахаваны воіны Савецкай Арміі, якія загінулі пры вызваленні горада Магілёва. Сярод загінуўшых воінаў Герой Савецкага Саюза старшы лейтэнант Яшын Мікалай Іванавіч. Старшы лейтэнант загінуў 28 чэрвеня 1944 года.

Нізкі паклон вам, якія адстаялі потым і крывёю сумленнае імя і свабоду любімай Беларусі для будучых пакаленняў. Ніхто не забыты, нішто не забыта!

 

 

Волкава Вольга Аляксандраўна, метадыст аддзела фізічнай культуры, АБЖ, ДП і працоўнага навучання УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 40-04-87; email: sport.trud@mogileviro.by