19 чэрвеня ў г. Кіраўску адбылося выязное пасяджэнне Прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, у якім прыняла ўдзел старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі «МДАІРА» Грыбанава Ж. М.
На парадку дня было абмеркаванне работы Кіраўскага раённага камітэта прафсаюза сумесна з наймальнікамі па забеспячэнні сацыяльных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, зацвярджэнне плана міжнародных мерапрыемстваў, зацвярджэнне планаў работы прававой і тэхнічнай інспекцый працы і іншыя пытанні.
У працы Прэзідыума прымала ўдзел старшыня прафсаюза Таццяна Раманаўна Якубовіч. Таццяна Раманаўна ў сваім выступе спынілася на значных пытаннях дзейнасці прафсаюза: аб механізме павелічэння заработнай платы, аб змене ў ажыццяўленні падатковай падтрымкі моладзі, аб арганізацыі харчавання супрацоўнікаў устаноў і інш.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі, старшыня ППА УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: + 375 (222) 74-08-59; email: dosh@mogileviro. Skype: Аддзел пачатковай і дашкольнай адукацыі.


![IMG 3891[1]](https://bel.mogileviro.by/wp-content/grand-media/image/IMG_3891_1_.jpg)
![IMG 3890[1]](https://bel.mogileviro.by/wp-content/grand-media/image/IMG_3890_1_.jpg)


