Фестываль «Метадычная вясна-2024»

22 мая 2024 года быў праведзены фестываль «Метадычная вясна – 2024» для кіраўнікоў вучэбна-метадычных аб’яднанняў (загадчыкаў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці) на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 2 «сонейка» г.п. Краснаполле».

Мерапрыемства праводзілася з мэтай вывучэння эфектыўнага педагагічнага вопыту і дасягненняў педагагічнай практыкі, распаўсюджвання новых педагагічных ідэй.

Значным было знаёмства з вопытам работы па павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па арганізацыі даследчай, праектнай дзейнасці, выкарыстанні сродкаў візуалізацыі для павышэння якасці адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

У працэсе мерапрыемства ўдзельнікі ўдасканальвалі прафесійную камунікацыю, атрымлівалі адказы на зададзеныя пытанні.

 

 

 

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 74-08-59; email: dosh@mogileviro. Skype: аддзел дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі.