21 мая 2024 года адбылася Панарама вопыту «Прафесійнае майстэрства кіраўніка як умова дасягнення якасці адукацыі» для педагагічных работнікаў, якія ўваходзяць у рэзерв кіруючых кадраў устаноў адукацыі.
Мэта мерапрыемства-спрыяць распаўсюджванню эфектыўнага вопыту кіраўніцкай дзейнасці ў сістэме адукацыі.
На дадзеным мерапрыемстве свой эфектыўны кіраўнічы вопыт прадставілі кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, удзельнікі заключнага этапу абласнога фестывалю кіраўніцкага вопыту кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Лідар адукацыі» (2024 г.).
Шаціла Ганна Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Бабруйска», падзялілася вопытам выкарыстання коучынгавага падыходу ў кіраўніцкай дзейнасці. Ганна Мікалаеўна адзначыла, што кіраўнічая падтрымка прафесійнага росту педагогаў з’яўляецца адным з напрамкаў работы, якія забяспечваюць павышэнне якасці адукацыі.
Сяргееў Сяргей Яўгенавіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.п. Глуска», прадставіў праект па фарміраванні станоўчага іміджу гімназіі як фактару ўстойлівага развіцця.
Елісеенка Кацярына Уладзіміраўна, старшы выкладчык кафедры дыдактыкі і прыватных методык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», у сваім выступленні раскрыла каштоўнасныя арыенціры і ўніверсальныя кампетэнцыі ў прафесійным станаўленні сучаснага педагога.
Метадыст установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Вайлунова Інэса Аляксандраўна падкрэсліла важнасць тэмы мерапрыемства для педагагічных работнікаў, якія ўваходзяць у рэзерв кіруючых кадраў устаноў адукацыі.
Вайлунова Інэса Аляксандраўна, метадыст аддзела арганізатараў адукацыі і педагагічнага працэсу ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222)73-93-79