Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка адзначыў, што “асобая роля ў выхаванні грамадзянскіх якасцей належыць нацыянальнай сістэме адукацыі… Калі мы хочам бачыць Беларусь моцнай дзяржавай, якая працвітае, то павінны перш за ўсё клапаціцца аб ідэалагічным фундаменце беларускага грамадзянства”. Прыярытэтнымі задачамі выхавання з’яўляецца фарміраванне грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці вучняў, заснаваных на любві да сям’і, малой радзімы, мовы, народа, на павазе да гісторыі Радзімы, яе нацыянальнай культуры, традыцый, здольнасці ўсведамляць сябе прадстаўніком свайго народа, сваёй краіны.
Безумоўна, беларуская мова і літаратура з’яўляюцца не толькі прадметам навучання, але і сродкам выхавання. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры выпала адказная роля далучыць маладое пакаленне да роднага слова, працэсу пазнання, імкнення вывучаць сваю культуру, ганарыцца гераічным мінулым нашай краіны, захаваць у памяці трагічныя старонкі гісторыі, захапляцца краявідамі сінявокай Беларусі і ахоўваць усё тое, што засталося ў спадчыну.
16 мая 2024 года ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тэме “Фарміраванне грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці”.
У рамках адукацыйнага мерапрыемства настаўнікі-беларусаведы г. Магілёва, Мсціслаўскага, Дрыбінскага, Чавускага раёнаў прэзентавалі эфектыўны педагагічны вопыт работы па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Падчас адукацыйнага мерапрыемства выступоўцы засяродзілі ўвагу слухачоў на выкарыстанні эфектыўных прыёмаў, накіраваных на фарміраванне грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці вучняў, павагі да гістарычнага мінулага народа, актуалізавалі і паглыбілі веды настаўнікаў аб сучасных падыходах і спосабах арганізацыі вучэбных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў з выкарыстаннем дыдактычных матэрыялаў краязнаўчага, лінгвакультуралагічнага характару.
Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, падкрэсліла ролю неўсвядомленага выхавання, калі настаўнік выхоўвае кожны дзень сваім прыкладам, сваім стаўленнем да дзяцей, калег, бацькоў, да Радзімы, яе сімволікі, гісторыі, узгадала словы А.Р. Лукашэнкі, якія сталі дэвізам выхаваўчай работы з моладдзю: “Выхаваць патрыёта можа толькі патрыёт!”.
Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі выказалі словы падзякі арганізатарам і выступоўцам, задавальнення ад сумеснай працы.
Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 40 03 06