З мэтай навучання і актуалізацыі ведаў па распрацоўцы вучэбна — праграмнай дакументацыі 29 красавіка 2024 года на базе ўстановы адукацыі «МГАІРА» у гібрыдным фармаце прайшло пасяджэнне круглага стала па тэме «Актуальныя пытанні распрацоўкі вучэбна-праграмнай дакументацыі на модульнай аснове пры рэалізацыі адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі дырэктараў па вучэбнай, вучэбна-вытворчай рабоце, метадысты і іншыя зацікаўленыя работнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Магілёўскай вобласці: вочна – 23 чалавекі і ў анлайн-рэжыме – 14 чалавек.
Адкрыла мерапрыемства начальнік цэнтра прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі Сухадолава Н. Ю., якая пазначыла значнасць і актуальнасць правядзення мерапрыемства.
У ходзе круглага стала Жыгаліна Я. М., метадыст аддзела вучэбна-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі прадставіла структуру і парадак распрацоўкі вучэбнага плана ўстановы адукацыі па спецыяльнасці (спецыяльнасцях).
Собалева Е. М., метадыст аддзела вучэбна-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, акцэнтавала ўвагу на ключавых момантах па распрацоўцы навучальных праграм прафесійнага кампанента пры рэалізацыі адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі актыўна абмяркоўвалі актуальныя пытанні распрацоўкі вучэбна-праграмнай дакументацыі на модульнай аснове пры рэалізацыі адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Мерапрыемства прайшло змястоўна, канструктыўна і выклікала вялікую цікавасць да прапанаванай тэмы. Удзельнікі былі забяспечаны неабходнымі матэрыяламі ў электронным выглядзе.
Жыгаліна Кацярына Мікалаеўна, метадыст аддзела вучэбна-метадычнага забеспячэння прафесійнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»