Сумеснае пасяджэнне Асацыяцыі кіраўнікоў і Асацыяцыі педагагічных класаў

12 красавіка 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна» прайшло сумеснае пасяджэнне Асацыяцыі кіраўнікоў і Асацыяцыі педагагічных класаў грамадскага аб’яднання «Беларускае педагагічнае Таварыства» па тэме «Арганізацыйна-метадычны аспект функцыянавання профільных класаў педагагічнай накіраванасці: ад ідэі да якасці». Мерапрыемства прайшло ў рамках Выязной секцыі V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

«Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы»

Магілёўскую вобласць на мерапрыемстве прадставілі начальнік Цэнтра развіцця рэгіянальнай адукацыі Сухан Юлія Сяргееўна, начальнік аддзела арганізатараў адукацыі і педагагічнага працэсу Селязнёва Святлана Васільеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназіі № 1 г. Горкі» Пруднікаў Сяргей Іванавіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Межысецкая сярэдняя школа» Магілёўскага раёна Мельнікава Лілія Генадзьеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Княжыцкая сярэдняя школа» Магілёўскага раёна Аношка Аляксандр Браніслававіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва» Бальшакова Святлана Анатольеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва» Пятакова Юлія Валер’еўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Філатаўская сярэдняя школа» Круглянскага раёна Семчанка Таццяна Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Запольская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна» Цярэшчанка Вольга Аляксандраўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Круглае» Сімановіч Лілія Уладзіміраўна.

 

Святлана Васільеўна Селязнёва, начальнік аддзела адукацыі і педагагічнага працэсу УА»Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222)73-93-79; email: burs73@mail.ru.